Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2011-01-27
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2011 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: www.inform-progulka.by
Спакон веку нашы продкі жылі ва ўладзе прыроды, а яна не заўсёды была добразычлівай, найбольш прыносіла клопаты, шкоду, урон. Каб абараніцца ад прыродных напасцяў, людзі павінны былі разгадваць тайны прыроды, у нялёгкіх умовах жыцця і быту прыкмячаць любую дробязь, здольную дапамагчы, выручыць, уратаваць. Сяляне па крупіцы набывалі каштоўны вопыт. I гэты вопыт, увасоблены ў назіраннях, роздумах і высновах, накопліваўся, канцэнтрыраваўся ў форме прыкмет, прыказак, прыслоўяў, павер'яў, абрадаў, звычаяў і замоў. Менавіта ў гэтых формах існавалі і дайшлі да нас народныя веды. A дайшлі, бо нашы папярэднікі-продкі (прашчуры, дзяды) заўсёды клапаціліся аб сваіх нашчадках, імкнуліся абараніць сыноў, унукаў ад «няштатных сітуацый» капрызнага надвор'я і передаць вопыт у наследдзе.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета па-лунінецкі