Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2011-02-24
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2011 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: www.inform-progulka.by
У лютым 2011 года шаснаццаты год запар улады i грамадскасць Брэстчыны ўрачыста адзначылі ўгодкі з дня нараджэння вядомага ўраджэнца Берасцейшчыны, нацыянальнага героя Польшчы i ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі (1746-1817). У 1994 годзе на Брэстчыне было створана грамадскае аб'яднанне «Абласны Фонд Т.Касцюшкі» (з 2003 г. - Брэсцкае ГА імя Т.Касцюшкі). Праз чатыры гады на месцы радавога дома, дзе нарадзіўся Касцюшка (урочышча Мерачоўшчына, г.Косава Івацэвіцкага раёна) быў устаноўлены мемарыяльны знак з бронзавай плітой, прысвечаны Касцюшку.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета па-лунінецкі