Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2011-06-30
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2011 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: www.inform-progulka.by
На вяселлі сваёй стрыечнай сястры жонка не адыходзіла ад нейкай далёкай родзічкі, з якой не бачыліся, па словах маёй суджанай, цэлае жыццё. Была маладая жанчына вышэй сярэдняга росту, з круглым тварам, са сцягнутымі на патыліцы гумкай валасамі няпэўнага колеру. Бледная з твару, нейкая ленаватая ў рухах, абыякавая да намаганняў увішнага тамады разагрэць кампанію. Галіна (так яе звалі) рабіла ўражанне чалавека, які адбывае вяселле, а не гуляе на ім. Яны з жонкай хутка знайшлі агульную мову. Таццяна скардзілася родзічцы на безграшоўе, на гаспадыню нашай кватэры...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета па-лунінецкі