Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2011-08-25
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2011 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: www.inform-progulka.by
Я хачу пагаварыць пра караняплод. Вось нас называюць бульбашамі. Мне гэта не вельмі падабаецца, але тут ужо нічога не зробіш. Як ні дзіўна, бульба - гэта апошні караняплод, які з'явіўся на нашых землях. Яна трапіла ў Беларусь ў XVIII ст. дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Ён быў надзвычай дасведчаны і культурны чалавек свайго часу. I натуральна тое, што міма яго не праходзілі ніякія навінкі, у тым ліку сельскагаспадарчыя і кулінарныя. Ён сістэматычна на дзяржаўным узроўні займаўся тым, што папулярызаваў для нас сёння такі звычайны караняплод. А назва ягоная паходзіць ад слова «bulve», што азначае «цыбуліна» на лаціне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вита-Пресс