Шыпшына, № 3 сакавік 2012

Шыпшына

Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

№ 3 сакавік 2012

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 2012-03

Рэдактар: Пракаповіч Ігар

Выдавец: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2012 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасля далучэння усходняй часткі Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі ў час другога і трэцяга падзелу Пастаўшчына апынулася ў складзе суседняй дзяржавы. У 1798 годзе быў складзены план мястэчка Паставы -першы афіцыйны дакумент, які адлюстоўваў тагачасны стан паселішча. Аналіз гэтага плана, а выкананы ён у маштабе 1:10000, дазваляе вызначыць некаторыя асаблівасці населенага пункта. Бачна, што асноўнымі артэрыямі Паставаў на той час з'яўляліся чатыры вуліцы, якія разыходзіліся ад Рынкавай плошчы ў напрамках на чатыры бакі свету. На поўнач ішла Браслаўская (цяперашняя назва - Ленінская), на поўдзень - Віленская (цяпер - Савецкая), на захад - Задзеўская (цяпер - 17 верасня), на ўсход - Зарэчная, пазней Лучайская (цяпер - Чырвонаармейская). Першая вуліца, Браслаўская, была названа так, таму што вядзе ў напрамку Браслава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Шыпшына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле