Агляд-Хроніка, 2005

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

У 2005 годзе ў Беларусі назіралася значнае пагаршэньне агульнага становішча ўсферы правоў чалавека. Аб'ектам парушэньня сталі правы і свабоды як грамадзянскага і палітычнага шэрагу, так і сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы. Гэтыя парушэньні носяць сістэмны характар, абумоўлены сьвядомай палітыкай дзяржаўнай улады і яе вышэйшых кіраўнікоў, уключна з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пры гэтым парушэньні правоў чалавека зьяўляюцца ня столькі пабочным эфектам аўтарытарнага дзяржаўнага панаваньня, сколькі выкарыстоўваюцца ўладамі сьвядома як інструмент барацьбы з палітычнымі апанентамі і як сродак нагнятаньня ў грамадзтве атмасферы страху. Негатыўная дынаміка характарызуецца павелічэньнем выпадкаў парушэньня правоў чалавека, зафіксаваных праваабаронцамі і, адпаведна, ростам колькасьці ахвяраў парушэньня правоў чалавека альбо дыскрымінацыі. У беларускіх умовах пры высокай латэнтнасьці парушэньняў правоў чалавека і пры павелічэньні прыхаванасьці гэтых фактаў, пры надзвычайных складанасьцях праваабарончай дзейнасьці разам з агульным страхам, што пануе ў грамадзтве, гэткае павелічэньне паказчыкаў сьведчыць пра драматычнае ўзмацненьне жорсткасьці беларускага рэжыму.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле