Агляд-Хроніка, 2004

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

У 2004 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывала на далейшае пагаршэньне становішча з правамі чалавека і стасункі паміж асобай і дзяржавай. Пастаянныя і сьвядомыя парушэньні правоў чалавека зьяўляліся неабходнай перадумовай дзеля ўмацаваньня неабмежаванай дыктатарскай улады – уціск на чалавечыя правы фармаваў глебу да існаваньня аўтарытарызму і зьяўляўся спрыяльным асяродзьдзем да распаўсюду таталітарнай ідэалогіі. У 2004 годзе на грамадзка-палітычную сітуацыю ў Беларусі вызначальны ўплыў аказала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і правядзеньне рэспубліканскага рэферэндуму аб магчымасьці падаўжэньня паўнамоцтваў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Патрэба скасаваньня канстытуцыйнага абмежаваньня колькасьці магчымых прэзідэнцкіх кадэнцыяў вызначала дзяржаўную палітыку і ўплывала на яе ва ўсіх сферах грамадзкага жыцьця. У галіне правоў чалавека гэты фактар праявіўся праз ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў і прававы перасьлед носьбітаў іншадумства, прыняцьце новых дыскрымінацыйных заканадаўчых актаў, далейшае абмежаваньне свабоды слова, парушэньне свабоды мірных сходаў і асацыяцыяў, стварэньне іншых перашкодаў для рэалізацыі асабістых свабодаў грамадзянаў Беларусі.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле