Месца выхаду: Беласток - Вільня
Дата выхаду: 2012
Рэдактар: А. Латушкін, М. Макараў.
Выдавец: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,
Памеры: 406 с., 25 см
ISBN: 83-60456-21-6
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2496]; EEDC — [3446]
Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаныя недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор