Шумскі Ян, Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі

Шумскі Ян

Месца выхаду: Беласток - Вільня

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі

Памеры: 327 с., 25 см

ISBN: 8360452-12-7

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2498]; EEDC — [3270]

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Гэтая кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі. Шмат для каго змешчаныя ў ёй факты будуць адкрыццём, бо раскрываюць маштаб фальсіфікацыі нашай нядаўнай мінуўшчыны.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шумскі Я. Прадмова да беларускага выдання // Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. Смаленск, 2012. С. 9—10.
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шумскі Я. Прадмова да другога беларускага выдання // Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. Смаленск, 2014. С. 8.