Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2011-11
Copyright © 2011 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gomelspring.org
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Бяляцкі прызнаны вінаватым на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Суд палічыў віну праваабаронцы даказанай. Высновы падсуднага пра тое, што сродкі, якія пералічваліся на банкаўскія рахункі Бяляцкага ў Літве i Польшчы, не з'яўляліся яго асабістым даходам, суд палічыў неабгрунтаванымі. У рашэнні суда сказана, што Бяляцкі наўмысна, з мэтай ухілення ад выплаты падаткаў, не ўказваўсродкі, якія паступалі на яго рахункі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Гомель)