Ведамасьці, 01

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

01

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2007-07-07

Рэдактар: Тызенгаўз Антоні

Выдавец: Гарадзенскі Рух «За Свабоду»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Гарадзенская гарадская газета “Ведамасці” выдаецца з траўня 2007 года. Заснавальнікам газеты з’яўляецца гарадзенскі Рух “За Свабоду”. Газета сталася пераемніцай “Гарадзенскай Свабоды”, два нумары якой пабачылі свет у траўні 2007 года. “Ведамасці” выдаюцца інтэлектуальнымі і творчымі сіламі Гарадзенскага Руху “За Свабоду”, гарадзенскай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а таксама здольнай актыўнай моладзі; Газета выдаецца самвыдатам у фармаце А3, мае электронную і друкаваную версіі; Галоўны рэдактар гарадзенскіх “Ведамасцяў” Антоні Тызенгаўз; Kантакт з рэдакцыяй – zasvabodu.hrodna@gmail.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

5 ліпеня ў Сейме Польшчы адбыліся слуханні па праблеме захавання ўнікальнай архітэктурнай спадчыны Гродна. Удзел у дыскусіі ўзялі дэпутаты польскага Сейму, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры і замежных спраў Польшчы, з беларускага боку _ прадстаўнікі Руху “За Свабоду”. “Для Польшчы праблема захавання Гродна з’яўляецца важнай задачай” – зазначыў на сустрэчы старшыня Сеймавай камісіі на карысць супрацоўніцтва з Беларуссю Роберт Тышкевіч. Што могуць для захавання Гродна зрабіць палякі? Адказвае ўдзельнік сустрэчы, сябра Рады Руху “За Свабоду”, адзін з чальцоў ініцыятывы “Выратуем Гродна” Павал Мажэйка: «Самае важнае для нас, гэта тое, што Польшча можа ўзняць пытанне знішчэння Гродна на міжнародны ўзровень. Менавіта на той узровень, з якім беларускія ўлады мусяць лічыцца».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ведамасьці

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар адным файле