Праваабарончы веснік (Магілёў), 16

Праваабарончы веснік (Магілёў)

Магілёўскі праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь

16

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2011-04

Copyright © 2011 by Праваабарончы весьнік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.mahilyowspring.org

Валянцін Стэфановіч - не толькі змагар за правы чалавека, але і высакакласны юрыст. З праваабарончай арганізацыяй «Вясна-96» (цяпер «Вясна») пачаў супрацоўнічаць яшчэ студэнтам, а ў 1998 годзе перайшоў туды на сталую працу. Прапануем увазе чытачоў яго інтэрв’ю карэспандэнту нашай газеты Аляксандра Тамковіча. Пачну з таго, што я зараз шкадую, што не зрабіў гэта інтэрв’ю раней. І зусім не таму, што нічога не чуў аб адным з самых прыкметных праваабаронцаў сучаснай Беларусі. Проста да гэтага часу не прадастаўлялася магчымасці запісаць нашу гутарку на дыктафон. А пашкадаваў таму, што Валянцін Стэфановіч апынуўся не толькі традыцыйным «змагаром» за правы чалавека, колькасць якіх расце ў зваротнай прапарцыянальнасці да колькасці гэтых самых правоў (чым менш іх становіцца, тым больш жадаючых нас абараняць), але і высакакласным юрыстам. А яшчэ - разумным чалавекам.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле