Праваабарончы веснік (Магілёў), 30

Праваабарончы веснік (Магілёў)

Магілёўскі праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь

30

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2012-06

Copyright © 2012 by Праваабарончы весьнік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.mahilyowspring.org

Праваабарончы цэнтр “Вясна” рашуча асуджае арышт і абвінавачанне ў паклёпе на прэзідэнта журналіста Андрэя Пачобута, расцэньваючы гэта як палітычна-матываваны пераслед за прафесійную дзейнасць і выказванне меркавання. Мы лічым Андрэя Пачобута новым палітычным зняволеным і патрабуем ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення. 21 чэрвеня 2012 г. у г. Гродна быў затрыманы і ўзяты пад варту журналіст Андрэй Пачобут. Падставай для арышту журналіста стала крымінальная справа па ч. 2 арт. 367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), узбуджаная Следчым камітэтам па Гродзенскай вобласці згодна з матэрыяламі праверкі, праведзенай абласным упраўленнем КДБ. Па выніках праверкі ўпраўленне КДБ зрабіла выснову, што ў шэрагу публікацый Андрэя Пачобута на некаторых інтэрнетрэсурсах утрымліваюцца “паклёпніцкія выказванні адносна А. Лукашэнкі”.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле