Войцік Галіна, Барыс Кіт

Барыс Кіт

Войцік Галіна

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2001

Рэдактар: Мінкін Алег

Выдавец: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы

Выдавецкая сэрыя: Партрэты Віленчукоў

ISBN: 9955-427-12-4

Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі

Copyright © 2001 by Галіна Войцік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Віленскага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў "Дэмакратыя для Беларусі"

Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чытачу зразумець і унутраны стан Барыса Кіта. Другая умоўная частка брашуры прысвячаецца дзейнасці Барыса Кіта за мяжой. Менавіта тут даследчык дасягнуў незвычайнага поспеху на глебе фізікі, матэматыкі. На сённяшні дзень ён адзін з нямногіх людзей, хто мае сусветнавядомы тытул акадэміка Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі, чым могуць ганарыцца беларусы. Нягледзячы на доўгае і плённае жыццё далёка ад Радзімы, Барыс Кіт ніколі не адрокся сваёй беларускасці, не скрэсліў са свайго жыцця далёкай Бацькаўшчыны, а на што дзень карыстае беларускую мову. (Н.Г.)

Выдавецкія сэрыі: Партрэты віленчукоў

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле