Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1990-05
Рэдактар: Гілевіч Ніл
Рэдакцыйная калегія: Брыль Янка, Дамашэвіч Уладзімір, Камароўскі Алесь, Клышка Анатоль, Лапцёнак Ігар, Мацур Генадзь, Санько Зміцер, Супрановіч Мікола, Траяноўскі Алесь, Тумаш Генадзь, Цумараў Яўген, Цыхун Генадзь
Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
Copyright © 1990-2012 by Наша слова
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Зварот удзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыі Таварыства беларускай мовы і Міністэрства народнай адукацыі да народкых дэпутатаў БССР. Шаноўныя дэпутаты! Сыны і дочкі беларускага народа! Людзі іншых нацыянальнасцяў, для каго Беларусь, дзе Вы жывяце, стала дарагой і роднай! Народ выбраў Вас у свой вышэйшы орган улады, каб Вы вяршылі ўсе нашы справы, вырашалі праблемы нашага сённяшняга жыцця — вялікія і малыя. Каб Вы ў сваіх рашэннях кіраваліся праўдай і справядлівасцю, інтарэсамі свайго народа і яго будучьняй. Будучыня — гэта людзі, народ, дзеці, гэта — наша зямля з усімі яе прыроднымі багаццямі, і гэта — мова, якая гучала і гучыць на нашай зямлі адвеку. Што мы пакінем сваім дзецям, унукам, сваім нашчадкам? Гіганты-заводы, палацы культуры без культуры, спустошаную глебу і асушаныя балоты, ды яшчэ — чарнобыльскі пыл? Ці ўсё ж каласістыя нівы і сады ў квецені?
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова