Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2010-10-10
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2012 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. У чатырнаццатым стагоддзі дарога з Крыму да паўднёвых гарадоў Беларусі часам называлася “чорным шляхам”. Тым шляхам на землі літвінаў ішла навала з Перакопу – так звалі Крым нашыя продкі. Навалу тую маглі спыніць толькі палеская багна і рака Прыпяць. Але зіма 1527 года была надзвычай суворая, і багна замерзла... Так пачалося апошняе ўварванне крымчакоў у Беларусь.