Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2010-09-12
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2012 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Каралева і княгіня Бонна Сфорца славілася сваёй прыгажосцю і незвычайнай энергіяй. Яна мела свой гонар і вялікія амбіцыі ды засталася ў гісторыі як моцная манархіня, якая здолела змяніць жыццё Кароны Польскае і Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая замежная княгіня была адною з самых супярэчлівых уладарынь у нашай гісторыі.