Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2010-05-16
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2012 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Лаціна ў Вялікім княстве Літоўскім даволі шырока выкарыстоўвалася сярод адукаваных людзей. Яна была не толькі моваю касцёлу – па-лацінску пісаліся навуковыя трактаты і літаратурныя творы. Заходнееўрапейскія ўплывы паспрыялі з’яўленню айчыннай свецкай літаратуры на лацінскай мове. І цэнтральнае месца ў ёй займае твор, які ўжо доўгі час сімвалізуе беларуска-літоўскую дзяржаву за яе межамі.