Дуброўскі настрой, 115

Дуброўскі настрой

народны баявы лісток

115

Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

АПЕТЫТ РАСЬЦЕ. Чым бліжай слаўнае 15годдзе прыходу да ўлады пастаяннага прэзідэнта тым болей большаюць ягоныя калхозныя апетыты. От i сёлета азіраючыся на дасягнутае ён запатрабаваў намалаціць дзевяць з паловай мільён тон збажыны. Пэўне, памятае нязьдзейсьненую савецкую мару, ідэю-фікс збожжавага дабрабыту- па тоне на душу чалавека. Канешне, сваё збожжа- гэта добра. Але дужа ж насьцярожвае круты ўздым збожжавытворчасьці пры крутым заняпадзе беларускай вёскі. Акрамя бляяння пра сямізначныя лічбы зярнят хацелася б пачуць, як тыя зярняты паўплываюць на дабрабыт вяскоўцаў, якім сабекоштам яны абыйдуцца, якой якасьці будзе зь іх мука. Цэны ў Беларусі большыя за еўрапейскія. То ці варта так пхацца ў безразважную аўтаркію? Ці не сьлед было б купіць частку якаснай збажыны на сусьветным рынку? І шчэ непакоіць: які ланцуг радыёнуклідаў, што непазьбежна патрапяць у збожжа з «падчышчаных» але па-ранейшаму мурзатых прычарнобыльскіх палёў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле