Дуброўскі настрой, 102

Дуброўскі настрой

народны баявы лісток

102

Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Выдатны сын нашай зямлі Леў Сапега нарадзіўся акурат 450 год таму ў мястэчку «Астроўна» ў Бешанковіцкім раёне на Віцебшчыне. Імя гэтае амаль начыста забыта ў Беларусі. Канешне, калі бальша-віцкая банда пачынала нашу гісторыю з 1917 году, то ўсё, што было за гэтым даляглядам, папросту не існавала. А Леў Сапега сапраўды быў выбітным чалавекам. Ён навучаўся ў еўрапейскіх універсітэтах, ведаў мовы, ведаў права. У час, калі наша дзяржава-Вялікае Княства Літоўскае-была моцна аслабленая войнамі з Масковіяй і палякі ўжо былі разявілі рот на Беларусь- Леў Сапега разам з іншымі юрыстамі распрацаваў новую рэдакцыю «Статуту Вялікага Княства Літоўскага», дзе зама-цаваў суверэннасьць нашага краю і вяршэнства нашай мовы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле