Весткі й Паведамленьні, 03 (553) 2012

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

03 (553) 2012

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2012-03

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://e-krama.com

ось ужо на двух апошніх сходах Згуртаваньня “Пагоня” прысутныя сябры старанна запаўнялі анкетуапытальнік. Усё дзеля таго, каб больш даведацца аб нашых сябрах: адкуль, дзе вучыліся, што іх цікавіць, i як яны ставяцца да ўсталяванага фармату нашых рэгулярных сходаў. Таксама вельмі важную частку анкеты займала пытаньне аб тым, як сябры асабіста могуць дапамагчы развіцьцю нашай суполкі, і што б яны хацелі зьмяніць, каб зрабіць нашыя сходы цікавейшымі для кожнага зь іх. Мы прааналізавалі ўсе адказы і пажаданьні сяброў нашай арганізацыі. Сярод іх было мноства цікавых і ўнікальных ідэяў, але таксама прасочваліся і аднолькавыя тэндэнцыі. Нягледзячы на тое, што ў апытаньні ўзялі ўдзел толькі 67 сяброў, іншымі словамі, толькі невялікая частка нашай арганізацыі, нават гэтая колькасьць адказаў дазволіла нам зрабіць адпаведныя высновы і пачаць вырашаць узьнятыя пытаньні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле