Publication Place: Мінск
Publication Date: 2012-02
Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2012 by Праваабарончы цэнтр Вясна
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі.