Месца выхаду: Горкі
Дата выхаду: 2012-02-16
Рэдактар: Брокараў Эдуард
Copyright © 2012 by Узгорак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З пачатку гэтага тыдня і да канца семестра студэнты БДСГА будуць вучыцца крыху менш – акадэмічная гадзіна, якая раней доўжылася 45 хвілін, скарацілася да 40. Новаўвядзенне звязана з падрыхтоўкай да рэспубліканскіх “Дажынак”. 10 хвілін, якія цяпер будуць эканоміцца кожную пару, дадалі да вялікага перапынку. Ён павялічаны да 25 хвілін. Такім чынам, сітуацыя цяпер выглядае так. Студэнты вучацца 40 хвілін, пасля – пяціхвілінны перапынак, потым яшчэ 40 хвілін заняткаў і вялікі перапынак – 25 хвілін. Акрамя гэтага студэнтам першага і другога курсаў скарацілі навучальны год на адзін тыдзень, а некаторым – і канікулы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Узгорак