Miejsce wydania: Віцебск
Data wydania: 2012-02
Redaktor: Салодкі Сяргей
Copyright © 2008-2012 by Покліч Волі
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
14 лютага ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтру адбылася цырымонія ўганаравання лаўрэатаў прэміі «Люблю Беларусь», якую заснаваў «Малады фронт» тры гады таму. Імпрэза праходзіла пад пільным вокам спэцназаўцаў, аўтобус з якімі быў прыпаркаваны побач з будынкам, а незадоўга да пачатку мерапрыемства затрымалі і звезлі ў невядомым напрамку аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Івана Шылу. Так атрымоўваецца, што ўлада палохаецца асобаў, якія прынародна прызнаюцца ў любові да Бацькаўшчыны ды пры гэтым яшчэ імкнуцца вылучыць і ўганараваць тых, хто любіць яе яшчэ мацней.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Покліч Волі