Народная Воля, 25-26

Народная Воля

25-26

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-02-15

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2012 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Стан здароўя віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які амаль 60 дзён таму пачаў галадоўку ў віцебскім СІЗА, крытычны. Ён можа памерці ў любую хвіліну... Галадоўку як знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу Сяргей Каваленка распачаў 20 снежня мінулага года, калі стала вядома, што супраць яго распачата справа паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі — “Ухіленне ад адбывання пакарання”. Праз два дні хлопца, які праславіўся на ўсю краіну тым, што на самай высокай навагодняй ёлцы Віцебска вывесіў бел-чырвона-белы сцяг, абвінавацілі ў парушэннях адбывання рэжыму ўмоўнага пакарання (за гэты ж самы сцяг) і кінулі за краты. За час пасля 20 снежня ў жыцці Сяргея адбыўся яшчэ адзін суд — 12 студзеня яго прызналі вінаватым у нецэнзурнай лаянцы падчас адного з візітаў у будынак крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС Віцебска, куды ён павінен быў хадзіць адзначацца. Вырак — штраф у 4 базавыя велічыні. “Буду галадаць, пакуль альбо не выйду з-за кратаў, альбо не памру”, — заявіў на тым судовым пасяджэнні Каваленка.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле