Ніва, 2012/08 (2910)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2012/08 (2910)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2012-02-19

Рэдактар: Вапа Яўген

Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Copyright © 1999-2012 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

— Калі мая мама глядзела гэты спектакль, плакала найгаласней на ўсю залу, таму што гэта яна сама перажывала, — прызналася Анеля Скаўронская, маці двух дзяцей, сяброўка Згуртавання АБ-БА, якое ставіла спектакль „Ой даўно, даўно”. Гэты спектакль і новая аднайменная кніга, прэзентацыя Беларускай хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам 10 і 11 лютага г.г. праводзіліся ў „Склепе з культурай” у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку па вуліцы Чанстахоўскай пад агульнай тэмай „Лёсы беларусаў Падляшша”. „Склеп з культурай” змяшчаецца ў падвале школы (уваход ззаду). Старшыня Згуртавання ў карысць дзяцей і моладзі вывучаючых беларускую мову АБ-БА Барбара Пякарская: „Год таму атрымалі мы ад дырэктара Пачатковай школы н-р 4 Збігнева Клімовіча памяшканне ў падвале школы ў сваё карыстанне і зрабілі тут вялікі рамонт. Зрабілі тэатральную залу, і амаль сапраўдную вясковую беларускую хату”.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле