Народная Воля, 23-24

Народная Воля

23-24

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-02-13

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2012 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падобна на тое, што Беларусь усё ж будзе мець свайго Нобелеўскага лаўрэата. І стане ім, магчыма, праваабаронца Алесь БЯЛЯЦКІ. Мала таго, што ўсе добра разумеюць, на якія мэты траціліся грошы з рахункаў кіраўніка праваабарончай структуры, дык у еўрапейцаў выклікае абурэнне яшчэ і тое, што спадар Бяляцкі поўнасцю разлічыўся з падаткамі, а яго па-ранейшаму не выпускаюць з турмы. Атрымліваецца, чалавека трымаюць за кратамі ўжо не як парушальніка закона, а як барацьбіта за правы чалавека. Чаму не ўганараваць яго Нобелеўскай прэміяй! Вось і прэм’ер-міністр Славакіі Івета Радзічава выступіла з такой прапановай. У лісце, накіраваным у Нобелеўскі камітэт, яна адзначыла сумленнасць і смеласць беларускага праваабаронцы. “Ён вярнуўся на радзіму, нягледзячы на тое што ведаў пра пагрозу выстаўлення абвінавачанняў”, — сказала І.Радзічава. Нагадаем, што ў студзені на Нобелеўскую прэмію міру Бяляцкага вылучалі дэпутаты польскага Сейма і група дэпутатаў украінскага парламента. Да агульнай кампаніі далучылася і Шырын Эбадзі — іранскі адвакат, што атрымала Нобелеўскую ўзнагароду ў 2003 годзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле