Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 09.02.2012

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2012-02-09

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2012 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы пачуеце: у Беларусі рыхтуецца кніга памяці Віславы Шымборскай; арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца агучыў шорт-ліст; а таксама рэцэнзію на кнігу Лявона Юрэвіча “Мэмуары на эміграцыі”.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Смерць славутай польскай паэткі Віславы Шымборскай болем адгукнулася ў сэрцах беларускіх літаратараў. Польская Нобелеўская лаўрэатка заўжды карысталася вялікай павагай у беларускіх пісьменнікаў і яе перакладалі вельмі актыўна. Найбольшага паспеху ў гэтай працы дасягнула Ніна Мацяш. Але і пасля яе смерці праца над перакладамі Шымборскай на беларускую мову не спынялася. Сярод маладых беларускіх перакладчыкаў апошнім часам найбольш плённа перакладала Шымборскую Марына Казлоўская.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У Менску пачаліся мерапрыемствы Месяца Швецкай літаратуры ў Беларусі. Арганізатары запланавалі шесць мерапрыемстваў, яны разлічаны як для для дарослай, так і для дзіцячай аўдыторыі – кажа старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная напрыканцы снежня 2011 года – яна ўручаецца за найлепшую кнігу прозу, якая выйшла на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах. Заснавальнікі прэміі – Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і польска-беларускі “Сомбелбанк”. Пераможца атрымае 105 мільёнаў рублёў, таксама сярод узнагародаў –кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы. Паводле а    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў правяло першае за гэты год пасяджэнне. Інтрыга перавыбарчага сходу не адбылася. Ранейшы старшыня, Юрка Голуб, прадставіў новых кандыдатаў у пісьменніцкую арганізацыю. Імі сталі, Міхась Амялішка і Алег Наважылаў. Як лічыць Юрка Голуб, пісьменніцкая суполка ў Горадні пашыраецца – гэтым разам празаікамі.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Лявон Юрэвіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. З 1993 г. жыве ў ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філялёгіі і магістра бібліятэчнай справы. Сябра Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, а так сама рэдакцыйнай калегіі часопісу «Запісы БІНІМ» і газэты «Беларус». Юрэвіч даследуе беларускую культуру і літаратуру на эміграцыі. Аўтар шматлікіх кніг. У 2    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць са зборнікам Лявона Юрэвіча «Мэмуары на эміграцыі». Урывак з кнігі чытае Улад Грынеўскі.    play