Тут і цяпер, 03-02-2012

Тут і цяпер

03-02-2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-02-03

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2012 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Амаль з месяц усе цікаўныя да беларускіх праблемаў сайты, выданні і электронныя СМІ надрукавалі і абвесцілі інфармацыі аб акце салідарнасці, які здарыўся ў Магілёве на падтрымку вядомага грамадскага актывіста і будаўніка Аляксея Паўлоўскага. Але першым нумарам у беларускай інфармацыйнай прасторы вестка гэтая праіснавала нядоўга. Ужо ледзь не праз усяго пару дзён яе змяніла іншая: сталася вядома, што спачатку двое з 15-ці, а ўслед за імі і астатнія рабочыя з брыгады А.Паўлоўскага адклікалі свае подпісы пад узгаданай заявай. Засталіся ў сваёй цвёрдасці двое рабочых. А што здарылая з іншымі?! Яны прынялі сваё рашэнне, канешне ж, не з прычыны самастойнага перадумання, – маўляў, сабраліся рабочыя за кубкамі піва пасля працоўнага дня, падумалі-пакумекалі і перадумалі. Абылося гэта ў выніку ўсебаковага і шчыльнага ціску, што адчулі на сабе рабочыя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле