Дата выхаду: 2012-01
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Copyright © 2008-2012 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Наш свет інтэнсіўна змяняецца. І змены адбываюцца не таму, што ўзнікаюць новыя гарады і вёскі. Наадварот, вёскі знікаюць з твару зямлі, гарады развіваюцца старыя. Змяняюцца людзі. Змяняецца іхні падыход да праблемаў і да саміх сябе. І не паўсюль тыя змены можна назваць прагрэсіўнымі. У тых краінах, дзе пры ўладзе застаецца заідэлагізаваная пракамуністычная вярхушка, як бы яна сябе ні называла, аніякіх зменаў для простага люду, палёгкі для іх жыцця няма. У такіх краінах людзі пастаўлены ва ўмовы выжывання. І, няхай, яны не мруць як мухі з голаду, але і сказаць, што яны маюць радасць ад жыцця, нельга.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка