Гродненские епархиальные ведомости, № 1 (230) 2012

Гродненские епархиальные ведомости

Штомесячная газета Гродзенскай епархіі

№ 1 (230) 2012

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2012-01

Рэдактар: Шурский Александр Владимирович

Выдавец: Гродненская епархия

Copyright © 2012 by Гродненская епархия

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://www.orthos.org

Як чалавека вядомага і энергічнага, Вячаслава Багдановіча не магло абмінуць віленскае і агульнапольскае палітычнае жыццё. У красавіку 1922 г. ён, разам з Б. Тарашкевічам і А. Луцкевічам, ўвайшоў у склад Палітычнай камісіі БНК, якая займалася падрыхтоўкай да парламенцкіх выбараў у Польшчы. У выбарчую кампанію масава ўключылася беларуская інтэлігенцыя, усе палітычныя аб’яднанні і партыі, нават беларускае духавенства, як праваслаўнае, так і каталіцкае. Згодна з даследчыкамі, 1922 г. стаў годам самага высокага ўзроўню нацыянальнага адзінства беларусаў у міжваеннай Польшчы. Для больш паспяховай кардынацыі выбарчай акцыі беларускія палітыкі ўтварылі Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, у якім вядучае месца належала і Вячаславу Багдановічу, як знаўцу Праваслаўя і асобе, найбольш набліжанай да праваслаўнага духавенства (разам з Багдановічам ў камітэце працавалі такія беларускія праваслаўныя дзеячы, як М. Красінскі і прот. М. Пліс).

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле