Гродненские епархиальные ведомости, № 7 (224) 2011

Гродненские епархиальные ведомости

Штомесячная газета Гродзенскай епархіі

№ 7 (224) 2011

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2011-07

Рэдактар: Шурский Александр Владимирович

Выдавец: Гродненская епархия

Copyright © 2011 by Гродненская епархия

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://www.orthos.org

Айцец Міхаіл Гапонік служыў у Алекшыцкай царкве з 1956 года. Яго інтэлігентнасць, яго мяккі і прыемны голас, унутраная і знешняя прывабнасць, прыхільнасць да людзей прыцягвалі, нібы магнітам, усіх прыхаджан і тых, хто хоць крыху ведаў яго ці выпадкова сустракаўся з ім. Аўтару гэтых радкоў у першай палавіне 1950-х гадоў давялося быць на першай споведзі і, адпаведна, на першым прычасці ў гэтага святара ў Гудзевіцкай царкве Мастоўскага раёна. І не толькі на першай, але і другой, і трэцяй, і гэтак далей, аж да таго часу, пакуль матэрыялістычныя, а потым і атэістычныя погляды перамаглі ў дзіцячым характары. Давялося з ім сустракацца і ў апошнія гады яго жыцця, якія, пасля ўсіх бед, ён зноў-такі правёў у Гудзевічах.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле