Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2011-10
Рэдактар: Гуан Карлас
Copyright © 2011 by Гомельскія Навінкі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гомельскі дэмакратычны актывіст Ігар Случак падаў у Гомельскі абласны суд скаргу на пастанову суда Савецкага раёна Гомеля. Случак быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі спэцназу 26 жніўня, напярэдадні свайго брыфінгу, на якім ён зьбіраўся ўзьняць пытаньне аб рэфармаваньні міліцыі. Трое сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў чаканьні суду. 31 жніўня суд Савецкага раёну прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурнай лаянцы) і пакараў трыма суткамі арышту. Усе абвінавачаньні былі пабудаваныя на паказаньнях гомельца Сяргея Замая, які сьцьвярджаў, што Случак на вуліцы штурхнуў яго і аблаяў матам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гомельскія Навінкі