Дата выхаду: 2009-10-24
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". У ХІІ стагоддзі Смаленскае княства дасягае свайго росквіту не толькі знешне палітычнага але і культурнага. Яно зьяўляецца адным з галоўных культурных цэнтраў на ўсходнеславянскіх землях. Значную вядомасць у гэты час набываюць асобы Кліма Смаляціча і Аўрама Смаленскага. Выдатны пісменнік, філосаф і царкоўны дзеяч Клім Смаляціч нарадзіўся ў Смаленску ў пачатку ХІІ стагоддзя. Ёсць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстатынопалі.