За свабоднае веравызнанне, № 25/2010

За свабоднае веравызнанне

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

№ 25/2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-03

Copyright © 2011 by За свабоднае веравызнанне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.forreligiousfreedom.com

У красавіку грэкакаталіцкая суполка ў Мінску беспаспяхова звярнулася да Лукашэнкі па дазвол на будаўніцтва царквы. У жніўні ў Наваполацку мясцовыя ўлады адхілілі просьбу мясцовай суполкі Евангельскай царквы «Благодать» прадаць ёй зямельны ўчастак для будаўніцтва царквы. На працягу года ўрад працягваў пераследаваць «Новае Жыццё» і прыкладаць намаганні, каб высяліць царкву з яе будынка на ўскраіне Мінска. 5 сакавіка надзорная калегія Вярхоўнага гаспадарчага суда пакінула без зменаў рашэнне ад 13 студзеня пазбавіць царкву права ўласнасці на гэты будынак. 16 сакавіка Мінскія гарадскія ўлады прапанавалі царкве ўчастак зямлі памерам адзін акр у іншым месцы, што ў чатыры разы менш таго ўчастка, што належыць цакрве, і настойвалі на тым, каб царква прадала сваю маёмасць па цане, ніжэй за рынкавую. УАСРН і Мінскія гарадскія ўлады заявілі, што на месцы царквы неабходна пабудаваць дзіцячы садок або школу. Старэйшы пастар Вячаслаў Ганчарэнка заявіў 8 траўня, што прыход адзінагалосна адхіліў прапанову гарадскіх уладаў.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле