За свабоднае веравызнанне, № 17/2008

За свабоднае веравызнанне

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

№ 17/2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-01

Copyright © 2011 by За свабоднае веравызнанне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.forreligiousfreedom.com

У пераважнай большасці гэта людзі, далёкія ад Царквы. Яны «малююць» яе паводле сваіх уласных уяўленняў, не ведаючы і не разумеючы рэальнага стану рэчаў. Пры гэтым шчыра перакананыя, што ў Царкве патрэбны змены, што Царкву трэба прымусіць зрабіць тое ці іншае. У прыватнасці, абвясціць аўтакефалію або няхай прыходзіць да нас Кіеўскі ці Канстанцінопальскі патрыярхат... Іх будзем слухаць. А гэтых не хочам. Усіх маскалёў выгнаць... А тыя, новыя, будуць спрэс беларускамоўныя. Гэткая грымучая сумесь неадукаванасці і прагі простага вырашэння складаных пытанняў. Так і хочацца папытаць, у якім свеце яны жывуць? Адкуль у Канстанцінопальскім патрыярхаце знойдуцца сотні беларускамоўных святароў? У праваслаўным кліры Беларусі сёння пераважаюць мясцовыя ўраджэнцы. Колькасць этнічных беларусаў тут не ідзе ні ў якое параўнанне з каталіцкім касцёлам, дзе служыць шмат прыезджых, пераважна з Польшчы.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле