За свабоднае веравызнанне, № 12/2006

За свабоднае веравызнанне

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

№ 12/2006

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006-09

Copyright © 2011 by За свабоднае веравызнанне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.forreligiousfreedom.com

Жыхары Беларусі, на вялікі жаль, у масе сваёй слаба абазнаныя ў гісторыі ўласнай краіны. Школьныя веды па гэтым прадмеце дзесяцігоддзямі былі ідэалагізаваныя (падобная тэндэнцыя назіраецца і ў апошняе дзесяцігоддзе). Што ўжо гаварыць пра царкоўную гісторыю! У савецкі час рэлігія лічылася толькі «опіумам для народу», цяперашнія чыноўнікі свядома і падсвядома працягваюць кіравацца гэтым ментальным штампам, бо ў многіх выпадках гэта зручна кіроўнай уладзе, хоць знешне, падаецца, «карцінка» інакшая. Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне» выдала брашуру «Аўтакефалія», каб дапамагчы тым, хто імкнецца самастойна ліквідаваць «белыя плямы» ў ведах пра сваю краіну, пра гісторыю хрысціянскай царквы, пра аўтакефалію — адміністрацыйную самастойнасць памесных праваслаўных цэркваў, у прыватнасці. Перадрукоўваем з гэтай брашуры артыкул пра гісторыю беларускай аўтакефаліі, напісаны доктарам Янкам Запруднікам, знаным навукоўцам і грамадскапалітычным дзеячам, які стала жыве ў ЗША і актыўна дбае пра Бацькаўшчыну, нягледзячы на свой паважны ўзрост і не вельмі спрыяльныя жыццёвыя варункі.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле