За свабоднае веравызнанне, № 6/2005

За свабоднае веравызнанне

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

№ 6/2005

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005-01

Copyright © 2011 by За свабоднае веравызнанне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.forreligiousfreedom.com

У 70_ыя гады XIX стагоддзя з Расіі ў Беларусь прыходзяць евангельскія хрысціяне — баптысты. Хоць баптызм узнік у Заходняй Еўропе (першы баптысцкі збор вядомы з 1609 года, быў утвораны англійскімі эмігрантамі ў Амстэрдаме), у Беларусь ён прыйшоў праз Расію, дзе ў гэты час аднавіліся рэлігійныя пошукі, якія адразу ж трапілі пад уплыў рэлігійных суполак нямецкіх каланістаў. Сярод праваслаўных вернікаў было шмат незадаволеных афіцыйнай царквой, якая пасля рэформаў Пятра І цалкам страціла незалежнасць ад дзяржавы, стала ідэалагічным дэпартаментам імперыі, а таму не магла адпавядаць духоўным патрабаванням свайго часу. З аднаго боку, гэта зрабіла большую частку расіян абыякавымі да рэлігіі і да Бога, чым потым скарыстаюцца бальшавікі. З другога боку, гэта падштурхоўвала вернікаў да ерасяў, якія пераследаваліся ўладамі. Такія вернікі (малакане ды іншыя) або самі ад’язджалі з радзімы, або іх высылалі на пустыя землі на поўдні Украіны, у Крыме, на Каўказе і ў Паволжы. Там жа выдзяляліся землі для нямецкіх каланістаў, якія звычайна былі вернікамі адной канфесіі, нават адной царквы, і засноўвалі свае калоніі, каб жыць грамадой ці камунай.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле