Дуброўскі настрой, 90

Дуброўскі настрой

народны баявы лісток

90

Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет

Дата выхаду: 2006-04

Copyright © 2006 by Дуброўскі настрой

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзевяноста два адсоткі- столькі дуброўцаў, згодна з задавалёным сьведчаннем старшыніхі выбарчай камісіі, прагаласавала за не першай сьвяжыны прэзідэнта. Так яно ці не - праверыць немагчыма, бо аніякага незалежнага назірання за выбарамі не было. Яно то праўда, дуброўскія кухвайкі пацягнуліся на галасавальны пункт ажно за пяць дзён. Ад суму, ад нечага рабіць, па іх уласнаму прызнанню. Улада добра папацела, бегаючы высалапіўшы язык за кожным апазіцыянерам. Тэлевізар ажно трашчаў, палохаючы інфантыльнага выбарца шырокім выбарам старых страхаў- Амэрыка, НАТА, Прыбалтыка- (I чаго яе баяцца? Нядаўна ж былі разам у брацкай сям"і савецкіх народаў, удзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве зь Літвою... I раптам - на табе, вораг!)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле