Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет
Дата выхаду: 2005-08
Copyright © 2005 by Дуброўскі настрой
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
ПАДЗНАКАМ ПСІХОЗУ Усё памяшалася ў нашай дзяржаве:вайна з беларускімі палякамі, маніякальная бітва за ўласны ўраджай, стваральная праца па збудаванні новай-старой хімеры-аграмястэчак. Неяк шпарка прамінуў нецікавы іхні славянскі базар. Палякаў, здаецца, на час прыбілі. Ураджай, як перад канцом сьвету, сабралі. Застаецца высьветліць: чаму, калі такі дабрэнны ўраджай, мы ямо такі кіслы, такі падазронага колеру, такі нясмачны хлеб? Ну, проста канцлагернай выпечкі. Ды таму, што з шалёнай прапаганды хлеба не пякуць, а пякуць з тых выкручаных з рук мільёнаў тонаў,якое, як попка, абяцае дыктатару начальства.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой