Асамблея, люты-сакавік 2003

Асамблея

Часопіс грамадзкіх актывістаў

люты-сакавік 2003

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003-02

Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі

Copyright © 2003 by Асамблея

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі мне прапанавалі падумаць пра лёс грамадзянскай адукацыі ў Беларусі і напісаць на гэты конт артыкул, я была зьбітая з панталыку. Таму што першапачаткова працавала, прадумвала і праектавала сыстэму адукацыі Беларусі ўвогуле. І, вядома ж, з улікам існых рэаліяў, па факце, адукацыя ў Беларусі большай часткай зьяўляецца дзяржаўнай. Разважаючы пра рэформу беларускай адукацыі, я не сумнявалася, што прыярытэты ў рэфармаваньні трэба аддаваць дзяржаўнай сыстэме адукацыі, што роля грамадзянскай адукацыі ў працэсах рэфармаваньня агульнай сыстэмы беларускай адукацыі вельмі вялікая. Я б нават сказала, што праблема грамадзянскай адукацыі зьяўляецца першачарговай, таму што толькі на фоне забесьпячэньня грамадзянска-прававой граматнасьці можна вырашаць праблемы рэфармаваньня, дэмакратызацыі, гуманітарызацыі і г.д.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Асамблея

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бюлетэнь Асамблеі НДА,