Узгорак, 3/2012

Узгорак

Агульнапалітычная газета

3/2012

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2012-01-19

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Copyright © 2012 by Узгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Імя Мікалая Мацвеевіча Рыжова шырока вядома сярод аматараў выяўленчага мастацтва на Горацкай зямлі і на Магілёўшчыне. Зараз у Горацкай карціннай галерэі адбываецца персанальная выстава твораў гэтага таленавітага пейзажыста. Нарадзіўся майстар у Саратаве, вучыўся ў мастацкім вучылішчы, потым у Маскоўскім універсітэце мастацтваў. Яшчэ падчас навучання ў Саратаве Мікалай Рыжоў захапіўся жывапісам. Мастака прываблівалі невычэрпныя магчымасці каларыстычнай гамы, пластыкі, дынамізм рэалістычнага мастацтва. Зараз таленавіты пейзажыст жыве і працуе ў Горках. Творчасць Мікалая Рыжова, як мастака, пачынаецца з 1994 года, калі ў Дрыбіне адбылася яго першая выстава. Свет Мікалая Мацвеевіча багаты і своеасаблівы. Адпавядае творчасці мастака і яго асоба. Чалавек шчыры і абаяльны, вельмі сціплы, не асабліва камунікабельны, але калі закрануць, дык дыяпазон яго магчымасцяў і імкненняў выяўляецца неабмежаваным.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Узгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле