Publication Date: 2011-12
Publisher: Рух За Свабоду
Copyright © 2011 by Рух За Свабоду
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Гадавіну Плошчы-2010 апазіцыя ў Мінску адзначыла круглым сталом і вулічнай акцыяй-успамінам. За круглым сталом сабраліся лідары апазіцыі: аналізавалася ранейшая палітычная сітуацыя, рабіліся прагнозы на будучыню, у тым ліку на выбарчую кампанію ў парламент у верасні 2012 года. На выбары – з умовамі Лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, напрыклад, параўнаў прэзідэнцкія кампаніі 2001, 2006 і 2010 гадоў. Па ягоных словах, кожны раз была спроба рэалізаваць сцэнар каляровай рэвалюцыі. На думку Мілінкевіча, на выбарах 2001 года фальсіфікацыі былі не такія вялікія, як потым, страху у грамадстве было меней, чымсьці цяпер. Лідар Руху шкадуе, што адзіным кандыдатам ад апазіцыі замест Уладзіміра Ганчарыка не стаў тады Сямён Домаш: “Ён мог бы сабраць больш людзей”.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Рух за Свабоду