Дата выхаду: 2011-12
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Copyright © 2008-2011 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Роўна год споўнілася падзеям 19-га снежня. Роўна год за свой намер стаць прэзідэнтам сідзяць за кратамі М.Статкевіч і А.Саннікаў. Знаходзяцца за кратамі і яшчэ адзінаццаць чалавек, якія так ці інакш удзельнічалі ў гэтых падзеях. Большасць з іх адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні асобе, якая, на думку многіх беларусаў, незаконна займае сваю пасаду. Гэта – геройскі ўчынак, на які здольныя нямногія. Хто з нас дабраахвотна зменіць свабоду на турму, каб даказаць пераагу сваіх ідзй? А гэтыя змаглі. Нехта абзаве іх дурнямі, што губяць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх. І з гледзішча абывацеля, магчыма, будзе правы. Але, пагадзіцеся, без такіх людзей усё наша грамадства вельмі хутка апусцілася б да поўнага рабскага стану. І ў тым, што існая ўлада яшчэ нешта робіць для нас, каб рэалізаваць сваё ўладнае права, ёсць вялікая заслуга Статкевіча і Саннікава.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка