Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1998
Рэдактар: Дубавец С.
Мастацкі рэдактар: Харэўскі С.
Выдавец: Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Наша Ніва
Памеры: 186 с.
ISBN: 985-6374-06-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1998 by Уладзімер Арлоў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [47]
Сыгнатура: IV.1.Arl
УДК: 882.6
Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Карфагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь. За сваё некароткае літаратурнае жыцьцё, адзначанае мноствам самых розных кніг, публічных выступаў i негалосным, ды ад таго, бадай, мацнейшым, аўтарытэтам найлепшага ў Беларусі рэдактара-стыліста (што i мяне змушае, пішучы пра яго, «наварочваць» няпростыя сказы), Уладзімер Арлоў паспрабаваў сябе ці не ва ўсіх магчымых літаратурных жанрах (прынамсі, думаю, ва ўсіх, у якіх спрабаваў): ад белых i каляровых вершаў i п'есаў да палымяных публіцыстычных прамоваў i гістарычных апавяданьняў. Апошнія даволі доўга лічыліся ягонай літаратурнай спэцыялізацыяй як празаіка i гісторыка з адмысловаю адукацыяй. Стаўкі былі зробленыя яшчэ на пачатку 80-х: айчынная літаратура мусіла атрымаць як найменей спадкаемцу Ўладзімера Караткевіча, а як найболей, дык якога-небудзь беларускага Генрыка Сянкевіча або Вальтэра Скота ці Віктора Гюго.
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор