Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Макавік Аляксандра
Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
ISBN: 978-0-929849-13-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: У афармленьні кнiгi выкарыстаныя фатаграфіі Асвальдо Саляса, Альбэрта Мэрыёна, здымкі зь сямейных альбомаў Вінцэся Мудрова, Надзеі Полех і фота з шуфляды Генадзя Мацура. http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Першы водгук на перадачу Вінцэся Мудрова «Летні альбом» прыйшоў з Вашынгтону. Мне пераслалі скаргу пільнага слухача, які абураўся: да чаго скацілася «Свабода», калі такое даюць у этэр! Аўтар патрабаваў ужыць меры й падпісаўся: «Патрыёт Беларусі». Сярод сотні страшных, сьмешных і забытых словаў, якія складаюць гэтую кнігу, слова «патрыёт» няма. Але ці мала чаго там няма — напрыклад, такіх жыцьцёва важных словаў нягрэцкага паходжаньня, як «данос», «панос» і «засос». А, дарэчы, шкада: як без апошняга апісаць барацьбу за мір паміж таварышам Брэжневым і іншымі таварышамі, якіх спачатку баяліся, зь якіх потым сьмяяліся й на якіх цяпер забыліся?