Панізнік Сяргей, Пялявая пошта

Пялявая пошта

Панізнік Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1972

Выдавец: Мастацкая літаратура

Памеры: 88с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1972 by Сяргей Панізнік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992-94 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы. Друкуецца з 1959 (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п'е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).

Беларускія аўтары: Панізнік Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле