Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Miejsce wydania: Менск

Data wydania: 2003

Wydawca: Аналітычны Грудок

Wymiary: 296 с.

ISBN: 83-916658-0-1

Kategoria: Prawa człowieka; Społeczeństwo

Copyright © 2003 by Аналітычны Грудок

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [4478]; EEDC — [1897], [1897-2], [1897-3], [1897-4]

Sygnatura: XIV.3.MJA; XIV.3.

Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аналітычнага грудка

Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. Палітычная сытуацыя ў краіне пярэдадню й падчас правядзеньня выбарчай кампаніі адрозьнівалася ад той, што настала па іх. Асабліва выразная перамена адбылася ў дзеяньнях улады. У перадвыбарную пару «добра наладжаны» дзяржаўны апарат мэтаскіравана працаваў на ўзгадоўваньне ў масах апатыі да палітыкі. Не рабілася нічога такога, што магло ўскалыхнуць грамадзтва, ці, кажучы Лукашэнкавымі словамі, «разгайдаць лодку, у якой мы ўсе плывем». Інфармацыйная, адукацыйная, культурная і г.д. палітыка рэжыму захоўвала пэўную прадказальнасьць і нават рацыянальнасьць. Усё адмянілася па выбарах. Здабыцьцё дэмакратычнымі сіламі толькі аднаго працэнту ад агульнага асабовага складу мясцовых Радаў было на версе праінтэрпрэтавана як пацьверджаньне сваёй легітымнасьці, свайго роду вотум усенароднага даверу, і адначасна як знак нарастаньня сацыяльнай дэлегітымізацыі сваіх палітычных апанэнтаў.

Katalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Палітычныя працэсы і ідэі зараз па мясцовых выбарах
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Структура мясцовай улады ў Рэспубліцы Беларусі, Пётра Натчык
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Ранейшыя мясцовыя выбары: ход і вынікі, Пётра Натчык
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Рэжым Лукашэнкі паміж дзьвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі, Віталь Сіліцкі
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Крызыс апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, Віталь Сіліцкі
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Ляховіч
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Палітыка ўладаў на інфармацыйным рынку. Верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Екадумаў
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Дынаміка грамадзкай думкі: верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Екадумаў
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Падрыхтоўка ўладаў да мясцовых выбараў, Сяргей Бабаеў
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Падрыхтоўка апазыцыі да мясцовых выбараў, Ірына Екадумава
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Ход і вынікі мясцовых выбараў, Ірына Екадумава
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Незалежнае назіраньне за мясцовымі выбарамі й яго вынікі, Ірына Екадумава
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Зьмяненьне палітычнага раскладу пасьля мясцовых выбараў і пэрспэктывы наступных выбарчых кампаній, Віталь Сіліцкі