Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены
Памеры: 66с.
ISBN: 985-6652-07-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2006 by Рыгор Барадулін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дваццаць гадоў таму пакінулі родны дом, родны кут людзі. Не сотні, не тысячы — мільёны. Чарнобыльская бяда вырвала іх, з коранем, з роднай зямлі і расцерушыла па чужых гарадах і вёсках. Многія памерлі ад невылечных хвароб, іншыя хварэюць. «Мірны» атам зрабіў сваю д'ябальскую справу. Атам жа не ведае, што ён «мірны». Тыя, што жывуць, пакутуюць не толькі фізічна, але і маральна. Шмат хто, асабліва людзі старэйшага пакалення, не вытрымлівае гэтых пакутаў. Чалавеку, які вырас, жыў у сваім доме, доме дзядоў і бацькоў, цесна ў гарадскіх кватэрах-клетках. Ён задыхаецца — і вяртаецца на сваю зямлю — забруджаную, скалечаную. Яму патрэбна сваё неба, сваё сонца, нават коштам жыцця, здароўя (кс. Уладыслаў Завальнюк, Ала Сакалоўская, Зямля - парушынка ў Гасподнім воку, фрагмэнт).
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор