Царкоўнае Слова, № 18 (256) 2007

Царкоўнае Слова

Беларуская праваслаўная газета

№ 18 (256) 2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-05-04

Рэдактар: Харытонаў А.

Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Copyright © 2007 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/

Прафесія ў Пятра Якаўлевіча мірная і стваральная — будаўнік. Некалі яму па сіле было выканаць любую будаўнічую работу — ён і муляр, і маляр, і тынкоўшчык, і сталяр, і пячнік, прычым адмысловы. Яго ўмелыя рукі, сумленныя адносіны да справы вельмі былі запатрабаваны ў нялёгкі пасляваенны час. Адразу пасля вайны паехаў аднаўляць сталіцу. Адбудоўваў Дом урада, іншыя будынкі важнага прызначэння. I дом, у якім сёння прымае нас Пётр Якаўлевіч, пабудаваны яго рукамі. На Стаўбцоўшчыне ён жаніўся. Як сам расказвае, пасля вайны мог бы ўзяць замуж любую дзяўчыну, а пашкадаваў самую бедную няшчасную ўдаву з малым дзіцем: муж загінуў у вайну, бацькоў вывезлі, хата згарэла, і чакаць дапамогі ёй не было адкуль. Ад іх сямейнага саюза (пражылі разам да старасці, з 1990-га — ён удавец) нарадзіліся двое дзяцей. Дом сына амаль на адным пляцы з домам Пятра Якаўлевіча, і гэта вялікая дапамога ў яго паважным узросце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Царкоўнае Слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле